Праект партала
Тое-сёе
11.10.2017 / 10:52
У Швецыі пройдзе музычны фестываль толькі для жанчын3

Абурыўшыся фактамі згвалтаванняў на буйным фестывалі Bråvalla (сёлета было чатыры згвалтаванні і 23 сэксуальныя замахі, налета фестываль адменены), шведская актывістка і комік Эма Кнюкар вырашыла арганізаваць «свабодны ад мужчын» музычны фэст, паведамляе The Guardian.

У выніку быў запушчаны краўдфандынгавы праект, у якім паўдзельнічала больш за 3 тысячы чалавек. Агулам было сабрана каля 65 тысяч даляраў.

Паводле задумы Эмы, гэты фестываль стане акцыяй, якая дапаможа звярнуць увагу на праблему згвалтаванняў у Швецыі. Комік заявіла, што плануе праводзіць жаночы фэст да таго часу, пакуль «усе мужчыны не навучацца паводзіць сябе адэкватна». Першы івэнт пройдзе летам 2018 года.

Сабраныя 65 тысяч даляраў — даволі сціплая сума па мерках мэйджар-фэстаў. Але на выспуты непапулярных, але цікавых гуртоў мусіць хапіць сродкаў. Пакуль што арганізатары не вырашылі, ці будзе пазнака «без мужчын» распаўсюджвацца і на саміх музыкаў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура