Праект газеты
Накіпела «Или пойте, или бейте». Бонд атакуе Гуркова104

Спрэчкі вакол матчу групавога этапу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і «Арсеналам», што адбыўся 28 верасня, ніяк не ўлягуцца. Учынак хлопца з Вілейкі Аляксандра Вянгерскага, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам у руках, многія падтрымалі, але некаторыя даволі жорстка раскрытыкавалі.

Тэлевядоўца Ганна Бонд спачатку назвала вілейчука доўбнем. Маўляў, не разумее, што спорт па-за палітыкай і падстаўляе ФК БАТЭ. А цяпер з'едліва выказалася пра шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова, што стаў на бок хлопца.

Фота Максіма Пушкіна.

«Люблю сваю краіну! Калі ты нічога не ведаеш пра матч БАТЭ — «Арсенал», акрамя таго, што на ім быў хлопец з Вілейкі. І не было б там гэтага хлопца, то наогул не ведаў бы, што да нас прыехала такая аўтарытэтная футбольная каманда. Бо на латэ наогул пофiг», — напісаў Віталь.

Тое, што Гуркоў назваў любімую каманду Ганны «латэ», яе не на жарт раззлавала.

«Азнаёмілася з допісам Віталя і зразумела… Унікальны баец муай-тай, які яшчэ і спявае. Пацярпеўшы паразу на хатнім чэмпіянаце свету ад партугальскага байца (хоць і узяўшы рэванш на Сусветных гульнях-2017), ён мог бы падняць свой БЧБ, нават калі б знаходзіўся ў статусе #ненашавозьме, але не зрабіў гэтага. Why? Мабыць, спяваць у брыгадзе Міхалка трэба і хочацца! Але ёсць умовы. І хлопцы іх свята выконваюць. Віталь, пры ўсёй павазе: альбо спявайце, альбо біце. Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім — не пра вас. У адрозненні ад Палаца спорту, дзе вы выступалі і не змаглі сабраць аншлаг, матч ЛАТЭ (вы так называеце 13-кратнага чэмпіёна краіны) супраць «Арсенала» меў sold out [квіткі былі цалкам распрададзеныя — НН] яшчэ напярэдадні матчу. З нецярпеннем усім БАТЭ (запомніце, Віталь, вы яшчэ малады, хоць спорт, абраны вамі, вельмі траўманебяспечны) чакаем вашага чарговага тытула, пажадана ў Рэспубліцы Беларусь (Золата на Сусветных гульнях-2017 не лічыцца). P.S. На майскі бокс наогул пофiг», — адказала Віталю Ганна.

А вы на чыім баку?

Nina.nn.by

Каментары
Бараўлянскі кот Баляслаў / Адказаць 01.10.2017 / 12:50

За майскі бокс і Гуркова!

7
крумхрум / Адказаць 01.10.2017 / 12:55

бонд цэ не по нашему, по нашему, бондиха. и все, и все, и сразу поняли.

6
Лях / Адказаць 01.10.2017 / 12:58

Гуркова ведаю. А хто такая Бонд?

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура