Праект газеты
Бардачок Вытворцы вады «Слаўная» выбачыліся за сэксісцкую рэкламу25

Нагадаем, яшчэ летам у афіцыйным інстаграме пітной вады «Слаўная» пачалі з’яўляцца недвухсэнсоўныя рэкламныя пасты. На мінулым тыдні, калі іх пазнаходзілі журналісты і блогеры і разнеслі па сваіх рэсурсах, гэта выклікала шырокае абмеркаванне ў сацсетках.

Кіраўніцтва «Слаўнай» доўга не каментавала сітуацыю, але сёння, нарэшце, на сваёй бізнэс-старонцы ў фэйсбуку выбачылася перад кліентамі:

«Мы ўсведамляем, што сваім недарэчным жартам абразілі жанчын у той час, калі сітуацыя з гендарнай роўнасцю ў Беларусі і так не лепшая. Хатні гвалт і дыскрымінацыя на працы па-ранейшаму застаюцца чымсьці, пра што мужчыны жартуюць падчас перакуру. У нас працуе больш за сто супрацоўнікаў, больш за палову з іх — жанчыны, якія кожны дзень на працы даказваюць сваю кампетэнтнасць. Мы шчыра просім прабачэння ва ўсіх, хто стаў сведкам гэтага атракцыёну smm-глупства! І спадзяёмся, што нам удасца рэабілітаваць сябе ў вачах спажыўца».

Кіраўніцтва кампаніі прызнала, што падрадчык, якога яны выбралі для вядзення сацсетак, аказаўся «няспелым», і пашкадавала, што разуменне агульнай некампетэнтнасці далося ім такой цаной.

КК

Каментары
Ганна / Адказаць 19.09.2017 / 11:46

Вельмi прыемна! Выбачаю

9
Гісторык / Адказаць 19.09.2017 / 11:46

Дарма выбачаліся, і так свабоды слова не хапае.

5
Юрась Беларус / Адказаць 19.09.2017 / 11:52

Прымаюцца прабачэнні. Аднак пітную ваду "Слаўная" пакуль буду абыходзіць. Асабліва ўлічваючы той факт, што першапачаткова на старонцы інстаграма з'явілася фота гэтай дзяўчыны, стаячай на каленях. Тое, што мы бачым сёння - гэта ўжо абрэзаны фоташоп.

13
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура