Праект газеты
Сям'я У Лагойскай раённай бальніцы ўсе дактары адмовіліся рабіць аборты143

На партале газеты «СБ Беларусь. Сегодня» з’явіўся рэпартаж з Лагойска, які стаў першым горадам у краіне, дзе ўсе медыкі выступілі супраць перарывання цяжарнасці.

Фота v.img.com.ua.

Галоўны доктар Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Будзько распавёў, што такая практыка пачалася ў раёне амаль год таму: тады ўсе акушэры-гінеколагі прынеслі яму на стол заявы, у якіх адмаўляліся рабіць аперацыі. Згодна з 27-м артыкулам закона «Аб ахове здароўя», доктар мае права адмовіцца рабіць аборт па этычных прычынах, калі, канешне, жыццю жанчыны нічога не пагражае. Так, у гэтым годзе мясцовым медыкам усё ж прыйшлося зрабіць адзін аборт па сацыяльных паказчыках: жанчыне з небяспечнага асяроддзя, якая зацяжарыла дзявяты раз. Усяго падобных, вымушаных, на іх думку, абортаў у гэтым годзе ў Лагойску было тры.

Калі ўсё ж жанчына хоча зрабіць аборт «проста так» і мясцовы псіхолаг не можа адгаварыць яе ад гэтага кроку, кабету перанакіроўваюць у абласную бальніцу.

Ініцыятыву ў Лагойску падтрымалі і іншыя дактары, некаторыя маці і, канешне ж, прадстаўнікі царквы.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Багдан, у сваю чаргу, спадзяецца, што досвед Лагойскай бальніцы змогуць пераняць і ў іншых гарадах, бо гэта павысіць агульны ўзровень нараджальнасці.

На сённяшні дзень у іншых населеных пунктах Беларусі перыядычна праводзяць дні і тыдні без абортаў. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, штогод медыкі рэгіструюць 27 тысяч абортаў (у пачатку 2000-х такіх налічвалі больш за 100 тысяч).

КК

Каментары
Satan / Адказаць 14.09.2017 / 11:22

Это правильно. Нужно больше дурачков нарожать, шоб каму было воевать за Русь Святую.

69
Заяц / Адказаць 14.09.2017 / 11:22

Дал Бог зайку - даст и лужайку!

65
mix / Адказаць 14.09.2017 / 11:23

Пора прекратить убийства, молодцы.

110
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура