Скандальная гераіня расійскага інтэрнэта Дзіяна Шурыгіна выходзіць замуж. Яе абраннікам стаў супрацоўнік Першага расійскага канала.
Гісторыю Дзіяны Шурыгінай абмяркоўвалі ўсе расійскія СМІ. Яна «праславілася» тым, што яе на вечарынцы згвалціў знаёмы. Аднак грамадская думка была, хутчэй, на баку хлопца — маўляў, Дзіяна вінаватая сама.
З 29-гадовым аператарам Андрэем Шлягіным дзяўчына пазнаёмілася падчас здымак праекта для YouTube-канала тэлевядучага Андрэя Малахава.
Рэгістрацыя шлюбу прызначаная на кастрычнік.
Nina.nn.by