Праект партала
Тонус
11.07.2017 / 10:26
Навукоўцы з ЗША даказалі, што для моцнага сну трэба мець мэту ў жыцці5

Навукоўцы з Фейнбергскай медыцынскай школы ў Ілінойсе высветлілі, што для моцнага і здаровага сну чалавеку неабходна ведаць, дзеля чаго ён устане з ложка раніцай. Удзельнікамі даследавання сталі пажылыя людзі, але навукоўцы перакананыя, што атрыманыя вынікі дастасавальныя да людзей усіх узростаў.

Ёсць шмат прычын, якія выклікаюць праблемы са сном, — атлусценне, неўралагічныя захворванні, дыябет і нават прастуда. Аднак даследчыкі высветлілі, што ёсць даволі просты спосаб палепшыць сон без прымянення медыкаментаў. Аказалася, што неабходны кампанент здаровага моцнага сну — наяўнасць мэты ў жыцці. Калі вы будзеце дакладна ведаць, дзеля чаго вам варта прачнуцца, то і з самім сном праблем не ўзнікне.

У даследаванні Фейнбергскай медыцынскай школы ўзялі ўдзел 823 чалавекі ва ўзросце ад 60 да 100 гадоў. Усе яны адказалі на пытанні пра сэнс свайго жыцця і якасць сну. Апытаныя, якія адчувалі, што іх жыццё мае сэнс, на 63% радзей, чым іншыя, пакутавалі ад начнога апноэ і ў цэлым мелі лепшую якасць сну.

Цяпер навукоўцам засталося высветліць, што менавіта дапамагае людзям здабыць сэнс і мэту жыцця.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура