Праект газеты
Каханне Найлепшы малады даяр Беларусі шукае каханую праз сацсеткі22

У вёсцы Цёмны Лес Дрыбінскага раёна, дзе жыве Міхаіл Астраўцоў, патэнцыйных нявест няма, таму ўладальніку ганаровага звання конкурсу «Беларускі майстар — 2017» застаецца спадзявацца толькі на сучасныя тэхналогіі.

Пераможца. Фота Аляксандра Храмко.

Як паведамляе horki.info, тэхнікай даення мужчына авалодаў яшчэ ў дзяцінстве. Амаль 7 гадоў працуе на ферме на раздою маладых кароў, якія толькі ацяліліся. «Працоўны дзень пачынаецца а шостай раніцы, а заканчваецца ў восем вечара, з перапынкамі паміж даеннямі. Ад хаты да фермы каля двух кіламетраў. Узімку — пешшу, а летам — на ровары дабіраюся, прывык». Увесь вольны час Міхаіл бавіць у агародзе. Здараецца, наведвае клуб. То бок, хлопец спартыўны і актыўны. Жыве, праўда, разам з бацькам, але ў некаторых абставінах два гаспадары ў доме — гэта толькі плюс.

Так што, беларускія нявесты, адгукніцеся! Міхаіла лёгка можна знайсці ў Аднакласніках.

КК

Каментары
Объединенная зона безопасности / Адказаць 15.06.2017 / 14:33

Желаю Михаилу найти свою любовь и жить счастливо! 

1
Ytu / Адказаць 15.06.2017 / 14:37

Не праканае... Нявестам зараз мальдывы/машына/кватэры падавай, а якiя перспектывы у майстра па раздою упершыню ацялiушыхся кароу?
p.s. сядай хлопец на ровар i замест сац.сетак дуй у суседнюю вёску, мо пашанцуе, але не факт...

4
хамса / Адказаць 15.06.2017 / 14:50

пра дояра)
на ютубе - Александр Пушной - Аццкий сотона (часть 1)

7
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура