Праект партала
Гісторыі
28.04.2017 / 00:20
У Беларусі ўпершыню прэзентавалі калекцыю дызайнерскага адзення для будучых мам 12

Tikota Mama — менавіта так завецца новы капсульны гардэроб для цяжарных жанчын, які ўключае 20 мадэляў. Стварыла іх беларуская дызайнерка Кацярына Цікота.

Кацярына падбадзёрвае мадэляў перад паказам.

«Мара зрабіць нешта падобнае з'явілася ў мяне даўно. Калі зацяжарала сама, працэс увасаблення ідэі ў жыццё пайшоў натуральна, бо я зразумела: праз некалькі месяцаў мне не будзе чаго насіць».

У выніку атрымалася адзенне для розных жыццёвых сітуацый: хуліганскія бомберы і сарафаны, каб схадзіць у кіно з сяброўкамі, вобразы для працы, святочных вечароў і нават паўторнага вяселля. Усе яны прадугледжваюць, што ў будучых мам з'явяцца новыя абавязкі: да прыкладу, асобныя сарафаны маюць спецыяльныя кішэні для кармлення грудзямі.

Сярэдні кошт сукенкі на замову будзе пачынацца ад 100 даляраў.

На паказе адзенне дэманстравалі не прафесійныя мадэлі, а звычайныя жанчыны, якія таксама чакаюць дзіця.

Штаны для Tikota Mama прынцыпова не шыліся.

«Сукенкі і спадніцы — гэта самае жаноцкае, што ў нас ёсць, што найлепш перадае нашу энергію і дзявочыя вобразы», — патлумачыла стваральніца.

Гэта чарговы праект ад Цікота, які найперш мае сацыяльнае значэнне. Зусім хутка Кацярына прэзентуе калекцыю інклюзіўнага адзення. Раней у Беларусі гэтага таксама ніхто не рабіў.

Кацярына Карпіцкая, фота Настассі Роўды

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура