Праект партала
Навокал
16.08.2019 / 16:35
Каментатар Пятро Качура: Жанчыны могуць аднолькава добра граць і на піяніна, і ў футбол1

Былы футбаліст Пятро Качура быў адным з каментатараў нашумелага матча за Суперкубак Еўропы, пасля якога Паўла Баранава абвінавацілі ў сэксізме за шэраг непрыгожых жартаў у адрас французскай суддзі Стэфані Фрапар.

 «Я не памятаю, каб падчас матча асабіста я нешта сказаў дрэннае пра судзейства, я наадварот у захапленні ад таго, як спрацавала судзейская брыгада. Гэта быў цудоўны, відовішчны матч і судзейства, з якога беларускаму футболу яшчэ трэба браць прыклад», — адказвае Пятрусь Качура.

Як прызнаецца былы гулец зборнай Беларусі, за яго футбольнае жыццё не раз здаралася, што гульні таксама судзілі жанчыны.

«Паверце, жанчына-суддзя — гэта толькі плюс. Што адбываецца на футболе, калі кіпяць жарсці, а тут суддзя дае свісток? Мацюкі-перамацюкі, абразы, знявагі. А перад жанчынай ужо сорамна сябе паводзіць непрыгожа. Таму жанчыны ў футболе супакойваюць, дысцыплінуюць мужчын», — лічыць Качура.

Што датычыцца канкрэтна матча за Суперкубак, Пятро лічыць, што ніякіх абразаў у адрас жанчын на ім не прагучала:

«Павел імкнуўся пажартаваць, але не думаю, што ён хацеў кагосьці прынізіць. Памыляюцца ўсе: і мужчыны, і жанчыны. Таму, калі суддзя замарудзіла крыху з падняццем карткі, Павел так і выказаўся. Падкрэслю яшчэ раз: гэты матч быў паказальным ва ўсіх сэнсах, — кажа Пятро Качура. —

Я паважаю жанчын і паважаю жанчын у футболе. Я думаю, што жанчыны могуць аднолькава добра і граць на піяніна, і гуляць у футбол».

«А жаночыя чэмпіянаты свету па відовішчнасці ні ў якім разе не саступаюць чэмпіянатам мужчынскім. Адзінае, што я па сабе ведаю, што футбол — гэта вельмі балюча, сам тройчы за футбольную кар’еру быў пры смерці, таму вельмі баюся і перажываю, калі дзяўчаты траўмуюцца на футболе», — падсумаваў Пятро Качура.

НТ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура