Праект партала
Тое-сёе
09.08.2019 / 16:06
«Менш за $300 ніколі не брала». Мадэлі ню расказалі пра заробкі і экстрэмальныя фотасесіі8

«У Беларусі мадэлі ню зусім не запатрабаваныя», — кажуць дзяўчаты, якія працуюць у гэтым жанры. Тры мадэлі шчыра расказалі, як адчуваюць сябе, калі пазіруюць аголенымі на камеру, колькі можна зарабіць на эратычных фотасесіях і як на хобі рэагуюць бацькі і бойфрэнды.

«Худышкі асабліва нікога не цікавяць — 80% мужчын любяць жанчын з формамі»

Вера Балашова:

— Фотаздымкамі ню я займалася год. Чым зацікавілі? Цяжка сказаць. Мяне з дзяцінства прыцягвалі такія жанры — эротыка, ню. Я, напэўна, чалавек свабодных поглядаў, для мяне аголеная натура — гэта хутчэй натуральнасць, гэта прыгожа. Мяне гэта чапляе. Уся мая стужка забіта фатаграфіямі голых жанчын. Вось проста падабаецца — і ўсё, не магу патлумачыць, гэта на ўзроўні падсвядомага.

Што дзіўна, сарамлівасці на першай фотасесіі я не адчувала. Калі я раздзяваюся, мне камфортна працаваць. Я ў адзенні саромеюся — не ведаю, што рабіць!

Я здымалася як на ўмовах TFP, так і за грошы. Але калі працавала на ўмовах камерцыі, часцей за ўсё гэта была работа на Захад. Мне маглі заплаціць $500 за ўсю здымку, маглі $300, але менш я ніколі не брала.

Працавала звычайна для прыватных калекцый і выстаў. Але я асабліва не цікавілася, што потым з фатаграфіямі. Грошы атрымала — далей мяне не хвалюе.

Наконт патрабаванняў да знешнасці. Гэта не агенцтва, дзе ў дзяўчат павінен быць рост ад 175 см. Самае галоўнае ў ню-мадэлі — каб яна любілі сваё цела і ў яе была энергетыка.

Калі жанчына любіць сябе, у ёй адчуваецца сэксуальнасць. Сапраўдная прыгажосць — яна не вонкавая. Якая розніца, як ты выглядаеш, калі ты не ўмееш правільна сябе падаваць.

З фатаграфіямі прасцей, гэта не кіно — усе недахопы можна прыбраць. Насамрэч, з любым целам можна папрацаваць і з любой знешнасці зрабіць цукерку.

Цяпер модныя пышныя грудзі і вялікая дупа, худышкі асабліва нікога не цікавяць. Гэта ж катэгорыя мадэляў працуе на мужскую палову, а 80% мужчын любяць жанчын з формамі.

Экстрэмальныя здымкі? Напэўна, гэта тэматыка БДСМ, шыбары, калі цябе цалкам звязваюць і ты не можаш нічога зрабіць. У такія моманты, калі ты бездапаможная, заўсёды праскокваюць думкі: а раптам фатограф — маньяк і што-небудзь учыніць? Але балазе нічога падобнага пакуль не здаралася.

Мне часта пішуць мужчыны. Але я не адказваю на неадэкватныя паведамленні. Навошта? Ад фатографаў непрыстойныя прапановы паступалі. Быў адзін вельмі настырны, які хацеў запісаць са мной сумеснае відэа. І ён дагэтуль марыць, што я з ім здымуся. Бывалі сітуацыі, калі фатограф пачынае да цябе прыставаць ці нешта прапаноўваць. Але я ніколі не дазваляла да сябе дакрануцца, максімум — валасы паправіць.

Калі я пачала працаваць мадэллю ню, я сустракалася з маладым чалавекам, які быў катэгарычна супраць, яму не падабалася абсалютна, ён мне казаў: або я, або гэта. На той момант я была вельмі гордая, разумела, што нельга дзеля кагосьці адмаўляцца ад таго, што любіш. Хлопец злаваўся, але потым прыняў маё хобі. А потым я пайшла танцаваць стрыптыз — і яго зноў бамбанула. Праз час мы рассталіся.

Калі я выйшла замуж, муж казаў, што яму ўсё роўна, чым я займаюся, толькі б мне падабалася. А потым пачаліся забароны, і мне давялося кінуць ню, бо ён вельмі папрасіў, сказаў, што яму балюча. Але даў альтэрнатыву — купіў фотаапарат, і я пачала здымаць сама, так што шмат не згубіла.

Людзі, якія даўно мяне ведаюць, лаяльна да гэтага ставіліся. Яны не асабліва здзівіліся, бо я дастаткова спецыфічны чалавек і ад мяне можна чакаць чаго заўгодна (усміхаецца).

Ці праўда, што мадэлі лёгкадаступныя? Усё індывідуальна. Я ведаю жанчын, якія здымаюцца ў ню і ў іх ёсць сям’я, дзеці. Яны ўспрымаюць фотасесіі проста як працу. А для некаторых гэта стыль жыцця.

«У 18 гадоў у такім жанры было няёмка здымацца»

Нэлі Квачова:

— Я з дзяцінства марыла стаць мадэллю і часта пазіравала перад люстэркам. Але калі я захацела ажыццявіць сваю мару і пайшла ў мадэльную школу, мяне не ўзялі з-за маленькага росту.

А тры гады таму ўбачыла аб’яву, што патрэбна натуршчыца, і вырашыла паспрабаваць (тым больш што гэта праца аплачвалася). Гэта была фотасесія ў бялізне.

Натуральна, у маім юным узросце — мне тады толькі 18 споўнілася — у такім жанры было няёмка здымацца, але мне падабалася, як я гляджуся ў кадры і тое, што гэта дапамагае змагацца з комплексамі.

На такіх фотасесіях можна не толькі зарабляць, але і падарожнічаць. Плацяць мадэлям ад $50.

Самае галоўнае перад здымкай — як след выспацца, каб твар не выглядаў стомленым і не было сінякоў. Канечне, трэба падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме.

Людзі на мае фота рэагуюць па-рознаму, некаторыя спрабуюць саромець. Знаёмыя мяне не асуджаюць. Бацькі заўсёды давалі мне права выбару, але здымкі ў стылі ню не ўхваляюць.

Мне не раз паступалі прапановы, ад якіх даводзілася адмаўляцца. Напрыклад, падчас экзаменаў пазвалі ў фотатур, у які я не змагла паехаць.

Каб перастаць баяцца камеры, трэба палюбіць сябе і сваё цела, працаваць у камфортных для вас умовах. Ну і фатограф павінен знайсці да вас падыход.

Мне падабаецца гэтым займацца, бо фота дазваляе табе лепш убачыць сябе збоку, ты разумееш, як да цябе ставяцца іншыя. Фотасесіі ню дапамагаюць мне павысіць самаацэнку і сачыць за модай.

«Ню займаюся з-за вялікай любові да мастацтва»

Таісія:

— Працаваць мадэллю ў жанры ню я стала з лютага мінулага года — тады здымак стала даволі шмат. Я не баялася раздзявацца на камеру — спакойна стаўлюся да сваёй знешнасці. Але раней мадэлінг неяк не асабліва цікавы быў.

У Беларусі на здымках ню не заробіш, так што ўсё з-за вялікай любові да мастацтва. За фотасесіі рэдка плацяць.

Мне неяк прапаноўвалі 20 рублёў, але гэта нават абразліва, у рэстаран звадзіць замест аплаты — з той жа оперы. На майстар-клас звалі за $60, калі ў кіно — $75—150. Ёсць прапановы да 2000 еўра за дзень, але для мяне яны выглядаюць сумніўна.

Бацькі не ведаюць, чым я займаюся. Малады чалавек ставіцца не вельмі добра, але прымае маё хобі.

Непрыстойныя прапановы ад фатографаў? Я стараюся працаваць з прафесіяналамі, ім няма сэнсу псаваць рэпутацыю. Здымкі ў большасці выпадкаў проста захоўваю на камп’ютары, тыя, што вельмі падабаюцца, — публікую. У часопісы ўсё думала адправіць, але так справа і не дайшла.

Фотасесіі бываюць розныя. Перыядычна мы здымаем на вуліцы, выбіраем малалюдныя месцы. Аднойчы былі здымкі ў электрычцы — выпадкова атрымалася: ехалі з фатографам дадому, і з’явілася такая ідэя. Спачатку знялі ў тамбуры, а потым у нашым вагоне засталося ўсяго пару чалавек і мы зрабілі пару картачак там.

А яшчэ была забаўная гісторыя, калі нас з пляжа Сочы выганялі за топлес.

Патрабаванні да мадэляў у многім залежаць ад задумкі. Фатограф ці рэжысёр шукае пэўны тыпаж для рэалізацыі сваіх ідэй. Асноўнае, што я прасочваю, — папулярныя дзяўчаты да 30 гадоў з вялікім бюстам. Часта шукаюць мадэляў з даўгімі валасамі. Але я ў камерцыю не лезу, таму не асабліва ў курсе.

Прыхільнікі пішуць перыядычна, але я іх сур’ёзна не ўспрымаю. Дый часу на перапіску ў мяне не так шмат.

У звычайным жыцця я нашу як дастаткова адкрытыя ўборы, так і простыя. Люблю сукенкі даўжынёй да сярэдзіны сцягна. Апошні час я больш за камфорт і зручнасць у адзенні.

Наталля Лубнеўская

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура