Як паведамляе The Local France, 2 лiпеня сенат Францыі прыняў закон, па якім бацькам забароняць выкарыстоўваць фізічныя пакаранні для дзяцей.
Такім чынам, Францыя стала пяцьдзесят пятай краінай у свеце, якая прыняла падобную меру.
Паводле новага закона, пад забарону трапяць не толькі ўдары, але і вербальныя абразы, якія ўключаюць у сябе лаянкі і прыніжэнні.
Па дадзеных выдання, палажэнні аб недапушчальнасці фізічнага пакарання дзяцей таксама ўнясуць у Грамадзянскі кодэкс.
Nіna.nn.by