Праект партала
Тое-сёе
02.07.2019 / 17:13
Вытворца брытваў у сваёй рэкламе дазволіў жанчынам не галіцца ВІДЭА3

Вытворца жаночых станкоў для галення «Billie» выпусціў бодзіпазітыўную рэкламу — з няголенымі жанчынамі. Ролік з'явіўся ў афіцыйным акаўнце кампаніі ў YouTube.

Па сюжэце некалькі дзяўчат загараюць на пляжы ў купальніках. У некаторых з іх выдаленыя валасы на целе, у іншых — не.

Так брэнд хацеў падкрэсліць: гэта асабісты выбар кожнай жанчыны, грамадства не павінна ім нічога навязваць.

У відэа няголеныя зоны бікіні дэманструюцца буйным планам — каб даць зразумець, што няма чаго саромецца. Любая дзяўчына можа адмовіцца ад галення валасоў і проста атрымліваць асалоду ад летняга адпачынку.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура