Праект партала
Рост
27.06.2019 / 09:24
У магістратуру і аспірантуру Мінскай духоўнай акадэміі ўпершыню будуць прымаць жанчын

Навуковая рада Мінскай духоўнай акадэміі вырашыла даць магчымаць навучацца ў магістратуры і аспірантуры жанчынам. Ужо з гэтага года спадарынь будуць дапускаць да ўступных іспытаў нароўні з мужчынамі.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін падзяліўся, што спрабаваў узняць гэта пытанне на навуковай радзе яшчэ 15 гадоў таму, але тады яго падтрымаў толькі адзін чалавек.

Сучасны будынак Мінскай духоўнай акадэміі. Фота minda.by.

У магістратуру духоўнай акадэміі прымаюць па трох спецыяльнасцях — «Біблеістыка», «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны», «Апалагетыка». План набору — па 7 чалавек на кожны профіль. Паступаць могуць асобы праваслаўнага веравызнання, якія скончылі поўны курс духоўнай семінарыі ці маюць дзяржаўны дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «тэалогія».

У аспірантуру бяруць па тых жа навучальных кірунках, але ўсяго восем чалавек.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура