Праект партала
Тонус
15.05.2019 / 22:40
«Так, у нас няма шароў, але мы ведаем, што з імі рабіць». Паглядзіце правакацыйны ролік жаночай зборнай Германіі па футболе ВІДЭА6

Нямецкі міжнародны вяшчальнік DW сумесна з Commerzbank выпусцілі іміджавы ролік з удзелам жаночай зборнай Германіі па футболе, у якім кпяць з забабонаў пра жанчын у спорце.

— Ты ведаеш, як мяне зваць?

— А мяне?

— Не думаю.

Мы гуляем за краіну, якая нават не ведае нашых імёнаў. Мы былі чэмпіёнамі Еўропы тройчы, правільна [колькасць тытулаў мужчынскай зборнай Германіі]? Памылачка! Што наконт васьмі разоў? За наш першы тытул мы атрымалі чайны сервіз.

З самага пачатку мы змагаліся не проста з супернікамі. Мы змагаліся супраць забабонаў. «Жанчыны павінны нараджаць дзяцей». «Іх месца ў пральні». «Гэта ўсё роўна што глядзець на аматараў у запаволенай здымцы». Ведаеце што: у нас няма шароў, але мы ведаем, як імі карыстацца [гульня слоў: balls азначае як мячы, так і яйкі].

Мы тыя, хто фарбуе твар. Мы любім хадзіць на высокіх абцасах. І ў гетрах. Мы любім танцаваць. Мы за тых людзей, якія ведаюць, чаго хочуць. Калі справа даходзіць да ўзораў паводзінаў, нам дастаткова паглядзець у люстэрка.

Не турбуйся, табе не трэба ведаць, хто мы такія. Табе трэба ведаць, чаго мы хочам. А мы жадаем гуляць у сваю гульню.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура