Праект партала
Навокал
15.04.2019 / 16:19
Казку «Чырвоны капялюшык» абвінавацілі ў сэксізме6

Адна са школ Барселоны адмовілася ад кніг «Чырвоны капялюшык» і «Спячая прыгажуня» — камісія знайшла ў творах сэксізм. Як піша выданне El Pais, 200 асобнікаў казак канфіскавалі з бібліятэкі для малодшых класаў.

Камісія з адборшчыкаў і бацькоў прыйшла да высновы, што 30% дзіцячых кніг прапагандуюць таксічныя адносіны, 60% з іх — утрымліваюць менш сур'ёзныя праблемы і толькі 10% літаратуры ўлічваюць усе гендарныя аспекты.

Далей бацькі возьмуцца за бібліятэкі для школьнікаў ад 6 да 12 гадоў. Але ў гэты раз яны не плануюць канфіскоўваць літаратуру, лічачы, што ў гэтым узросце дзеці самі могуць знайсці сэксісцкі падтэкст.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура