Праект партала
Тонус
05.04.2019 / 11:09
Беларускія мужчыны безадказна ставяцца да свайго жыцця — статыстыка14

Летась ад знешніх прычын памерла 6200 мужчын. Для параўнання: сярод жанчын такіх было каля 1700.

Мужчыны часцей гінуць на пажары, у ДТЗ, ад утаплення і забойства. А выпадкаў смяротнага атручвання алкаголем і самагубства сярод мужчын у 4 разы больш, чым сярод жанчын.

Фота pxhere.com.

Асноўнай жа прычынай, ад якой паміраюць у нашай краіне, застаюцца хваробы сістэмы кровазвароту. Летась гэта забрала жыцці 68 тысяч чалавек.

На другім месцы — анкалогія: 18 500 памерлых.

Частымі прычынамі смерці таксама становяцца хваробы нервовай сістэмы і органаў пачуццяў (амаль 6,7 тысячы выпадкаў) і хваробы органаў стрававання (3,7 тысячы).

НЛ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура