Праект партала
Тое-сёе
31.03.2019 / 18:13
Лізавета II згадзілася больш не сядаць за стырно падчас паездак па звычайных дарогах

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II больш не будзе кіраваць аўтамабілем на дарогах агульнага карыстання. Такое рашэнне яна прыняла праз два месяцы пасля аварыі з удзелам яе мужа.

Фота Michael Garnett, Flickr.

Адмовіцца ад магчымасці кіраваць аўтамабілем каралева вырашыла пасля ўгавораў уласнай службы бяспекі, паведамляе Sunday Times. Цяпер пры выездзе на дарогі агульнага карыстання за рулём будзе абавязкова знаходзіцца яе шафёр.

92-гадовая Лізавета II з'яўляецца адзіным чалавекам у Вялікабрытаніі, каму дазволена сядаць за стырно без правоў. Каралева ў сувязі з гэтым не адмовіла сабе ў магчымасці пракаціцца за рулём Jaguar, Land Rover, Range Rover.

Аднак на яе рашэнне паўплываў інцыдэнт з 97-гадовым мужам — герцагам Эдынбургскім Філіпам. У студзені ён патрапіў у аварыю, быўшы непрышпіленым. Прынц не пацярпеў, аднак пасля атрыманага ад паліцыі папярэджання пагадзіўся добраахвотна здаць свае правы кіроўцы.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура