Нарвежская акадэмія навук і літаратуры прысудзіла Абелеўскую прэмію (таксама вядомую як «Нобель» па матэматыцы) за 2019 год прафесару Тэхаскага універсітэта ў Осціне Карэн Уленбек.
Прэмію яна атрымала за «наватарскія дасягненні ў галінах геаметрычных ураўненняў з вытворнымі, калібровачнай тэорыі і інтэграваных сістэм». Таксама акадэмікі адзначылі «фундаментальны ўплыў работ на аналіз, геаметрыю і матэматычную фізіку».
Уленбек стала першай жанчынай у гісторыі Абеля, якая атрымае гэтую прэмію. Узнагароду ёй на цырымоніі ў Осла 21 сакавіка, па традыцыі, уручыць кароль Нарвегіі Харальд V, прафесар атрымае 6 мільёнаў нарвежскіх крон ($700 тысяч).