Праект партала
Навокал
13.03.2019 / 17:24
Паліна Рэспубліка запісала беларускамоўную версію песні «Мокрыя кросы» ВІДЭА10

Спявачка, якая цяпер вядомая пад імем PALINA, запісала беларускамоўны кавер па песню Цімы Беларускіх «Мокрыя кросы».

У сваёй суполцы «Укантакце» Паліна напісала, што прысвячае гэту песню «сваiм суседзям, беларускаму рэпу і яшчэ маiм кросам з зары, якія верай і праўдай перажылі са мной зіму»!

У відэа Паліна паўтарае вобраз Цімы Беларускіх, але беларускамоўная версія песні больш лірычная. Прыпеў у ёй такі:

«І няхай падае, падае з неба

Бягу ў мокрых кросах нібы я звар'яцелы. 

Для іншых я заняты. Баліць маё цела.

Дайсці б да цябе, дайсці б да цябе». 

Кліп зняты на эскалатары Мінскага чыгуначнага вакзала. 

Глядзіце таксама «Ток» з Палінай:

Наталля Тур, скрыншот з відэа

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура