Праект партала
Дома
07.03.2019 / 16:59
Бацькам гродзенскіх школьнікаў прапануюць абмеркаваць, ці варта забіраць тэлефоны на час вучобы2

Зайшоў у клас — здаў мабільны. Менавіта з гэтага «арганізаванага мерапрыемствы» сёння пачынаецца навучальны дзень школьнікаў некалькіх школ абласнога цэнтра. Гэтая практыка будзе пашырана, піша «Гродзенская праўда».

— У парадку эксперыменту актуальная яна сёння і ў шэрагу школ у райцэнтрах. З першага ж верасня наступнага навучальнага года як рэкамендацыя будзе гучаць для ўсіх устаноў адукацыі, — распавяла начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Таццяна Асмалоўская.

Такія рашэнні не будуць прымацца ў так званым аднабаковым парадку. Ва ўсіх школах вобласці ў бліжэйшы час пройдуць бацькоўскія сходы, дзе кожны жадаючы зможа выказаць сваё меркаванне з нагоды новаўвядзення. Але спецыялісты галоўнага ўпраўлення адукацыі запэўніваюць, што падстаў для хваляванні няма. Пры неабходнасці бацькі заўсёды могуць звязацца з класным кіраўніком.

— Гэтая мера накіравана і на прадухіленне такой з’явы ў маладзёжным асяроддзі, як тролінг, калі паджартоўваючы над аднакласнікамі, школьнікі публікуюць недарэчныя здымкі і відэа ў сеткі, — дадала Таццяна Асмалоўская.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура