Праект партала
Навокал
10.02.2019 / 14:31
Сабаленка, Сасновіч і Азаранка бліскуча разграмілі Нямеччыну і выйшлі ў паўфінал Кубка Федэрацыі!2

Прычым зрабілі гэта ў гасцях з лікам 4:0.

На матч была заяўлена нават Вікторыя Азаранка, фота Дзмітрыя Брушко

На выходных праходзяць матчы 1/4 фіналу Кубка федэрацый (галоўны тэнісны турнір сярод зборных). Беларускі гулялі супраць Нямеччыны ў гасцях у Браўншвайгу.

Нашы выставілі наймацнейшы склад (Сабаленка, Сасновіч і Азаранка). Немкі, праўда, галоўных зорак (Кербер і Гёргес) не заявілі.

У суботу Аляксандра Сасновіч перамагла Таццяну Марыю 7:6, 6:3, а Арына Сабаленка — Андрэа Петкавіч — 6:2, 6:1.

А сёння Сабаленка разграміла Лаўру Зігемунд — 6:1, 6:1. Беларускі датэрмінова перамаглі з лікам 3:0. Мы ў паўфінале!

Затым прайшла парная сустрэча, у якой Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава перамаглі Мону Бартэль і Ану-Лену Грэнефельд — 6:1, 0:6, 11:9.

У выніку — 4:0.

Там нашы супернікі або ЗША, або Аўстралія.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура