Праект партала
Навокал
08.02.2019 / 10:58
«Перасядзь на мужчынскі твар». Чаму ўсе абмяркоўваюць новую фемінісцкую рэкламу Reebok?25

Расійскае аддзяленне кампаніі Reebok запусціла праект #ніўякіямежы, які павінен быў «развеяць міфы пра традыцыйныя жаночыя і мужчынскія заняткі».

Гэта аналаг заходняй рэкламы Reebok «Be More Human», якая таксама прысвечаная «моцным жанчынам».

Аднак у Расіі нешта пайшло не так.

Для параўнання. За мяжой лозунгі рэкламнай кампаніі гучалі як: «Ніколі не выбачайся за тое, што ты моцная». У Расіі іх адпаведнікам стала: «Перасядзь з іголкі мужчынскага ўхвалення на мужчынскі твар».

Тварамі рэкламнай кампаніі ў Расіі сталі мясцовыя спартсменкі. А канкрэтна на гэтым плакаце пазіруе стваральніца тэлеграм-канала «Жаночая ўлада», журналістка і блогерка Заліна Маршэнкулава. Выказванні побач з ёй — гэта яе непасрэдныя цытаты з калонак на каляфемінісцкія тэмы.

Рэкламную кампанію жорстка раскрытыкавалі ў сацсетках (многія мужчыны адзначалі, што яна іх зневажае), і ўжо ў канцы працоўнага дня Reebok Russia выдаліла гэтыя плакаты з афіцыйных старонак у сацсетках.

Маркетолагу, які кіраваў праектам, прыйшлося звольніцца пасля вымовы ад начальства.

Аднак ён пакінуў за сабой апошняе слова:

«Гэта цытата (пра мужчынскі твар) не пра гвалт, гэта цытата, наадварот, пра максімальна магчымае задавальненне, якое жанчына можа атрымаць сама і даць свайму партнёру. Большасць мужчын вельмі сарамліва ўспрымаюць тэму кунілінгуса і публічна ніколі не прызнаюцца ў тым, што яны гэта робяць, тым больш, што ім гэта падабаецца. Пры гэтым тэма з мінетам для грамадства звыклая. Таму гэтай цытатай мы гаворым не пра прыніжэнне мужчын. Мы, наадварот, заклікаем іх разняволіцца і зламаць стэрэатыпы».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура