Праект партала
Рост
07.02.2019 / 07:28
Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла чэмпіянат свету па фрыстайле ВІДЭА8

Прессбол

Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла чэмпіянат свету па фрыстайле, што праходзіць у Парк-Сіці (Юта, ЗША). У акрабатыцы яна заняла першае месца, набраўшы 113,18 бала.

Расіянка Любоў Нікіціна і кітаянка Ксю Ментао занялі другое месца, набраўшы 89,88 бала

Неверагодны поспех Аляксандры!

Гэта першы медаль Раманоўскай на чэмпіянатах свету. Яна двойчы станавілася пераможцай юніёрскіх першынстваў планеты.

Алімпійская чэмпіёна Ганна Гуськова не брала ўдзелу ў чэмпіянаце свету з-за траўмы.

Антон Кушнір заняў восьмае месца ў мужчынскіх спаборніцтвах. Там золата заваяваў расіянін Максім Бураў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура