Праект партала
Дома
28.01.2019 / 17:05
Сэксолаг пра тое, што не так з новым факультатывам «Асновы сямейнага жыцця»27

Нагадаем, 22 студзеня на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явілася навучальная праграма новага факультатыву пад назвай «Асновы сямейнага жыцця», які збіраюцца выкладаць вучням 9—11 класаў.

Сэксолаг Ганна Макіявец падзялілася меркаваннем наконт ініцыятывы.

Ганна Макіявец.

Даведка: Ганна Макіявец, сэксолаг. Пасля школы пайшла вучыцца на эканамістку, але хутка зразумела, што гэта не яе. Вывучае гештальт-тэрапію ў Інстытуце гештальту, займаецца сэксалогіяй і практычнай псіхалогіяй. Ладзіць шчырыя сустрэчы #talkingaboutsex — свабодныя размовы на інтымныя тэмы, вядзе курсы па сэксуальным разняволенні.

— Першае ўражанне ад праграмы — суцэльнае раздражненне. Нашым дзецям і так пастаянна прамываюць мозг наконт таго, што толькі сям’я — самае галоўнае ў жыцці (то актыўныя вернікі, то сваякі, якія не могуць дачакацца вяселля і ўнукаў). І вось цяпер і школа далучаецца… Усё гэта ў псіхалогіі называецца інтраект — жаданні і сцвярджэнні, якія нам навязваюцца іншымі. Каштоўнасць шлюбу як адна з самых галоўных на чалавечым шляху — інтраект, гэтую думку нам закладаюць з самага дзяцінства з усіх бакоў. І вось дзяўчынцы спаўняецца 25 год, усе навокал пачынаюць біць трывогу: «Векавуха, каму ты потым будзеш патрэбная, спяшайся». І ў дзяўчат (як і ў хлопцаў) адкрываецца неасэнсаванае жаданне хутчэй знайсці сабе пастаяннага партнёра. Гэта зусім не іх жаданне, але ў выніку чалавек усё адно пачынае панікаваць. Можа нават развіцца пачуццё непаўнавартасці, калі ў яго не атрымліваецца жыць па «нармальнай», навязанай грамадствам схеме.

Да тэмы згадваю прыклад з жыцця. Калі ў мяне пачаліся праблемы з мужам, спатрэбілася дапамога псіхолага, мая бабуля ўсё роўна лічыла мяне больш шчаслівай, чым маю аднакласніцу, якая жыве сабе адна і цалкам шчаслівая. Для бабулі — лепш быць з мужам (хай гэта і нешчаслівы шлюб), але не ў адзіноцтве. Самотных у нашым грамадстве шкадуюць.

Што не так з гэтай праграмай?

Шлюб падаецца аднабока — як галоўны сэнс чалавецтва, шчасце, за якім прыходзіць этап размнажэння. А як жа самі адносіны? Размовы пра магчымы крызіс, і як з яго выходзіць? У нас на 100 шлюбаў прыходзіцца палова разводаў. Але колькі нават сярод той паловы, што не разводзяцца, шчаслівых сямей? Часцей за ўсё да сямейных псіхолагаў прыходзяць з запытам: «Я не кахаю партнёра, але не магу сысці, бо ў нас жа дзеці». Але сям’я даўно развалілася, насамрэч дзецям лепш не жыць у такой атмасферы. Дзіця будзе больш псіхалагічна здаровым, калі бацькі своечасова разыдуцца. Вось пра гэта трэба расказваць, а не пра тое, што трэба захоўваць сям’ю ўсімі высілкамі, бо толькі яна каштоўная.

У нашай краіне адсутнічае каштоўнасць чалавека як індывідуума — і па гэтай праграме гэта таксама добра відаць. Каштоўнасць сям’і ставіцца вышэй.

На мой погляд, лепш бы зрабілі ўпор на «Я» падлеткаў (што я хачу, і што выбіраю Я), на тэме перад шлюбам. Можа, дзеці ўвогуле будуць будаваць кар’еру і жыць самастойна (і гэта не выключае сэксуальныя стасункі). Дык чаму вы не разглядаеце такі варыянт развіцця падзей? Расказвайце больш пра ВІЧ, пра тое, як трэба засцерагацца ад нежаданай цяжарнасці і інфекцый. Толькі пасля ўсяго гэтага можна размаўляць пра сям’ю і магчымыя крызісы. Ну і канечне, весці такі курс можа толькі кваліфікаваны псіхолаг.

Чытайце таксама: 

«Некаторыя кліенткі самі пазбаўляюць сябе цноты, бо ім страшна». Чаму важна размаўляць з дзецьмі пра сэкс

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура