Праект партала
Навокал
14.01.2019 / 10:16
Герасімені і Скардзіна не дазволілі стварыць FM-станцыю7

Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі не дазволіла былой біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна і плыўчысе, двухразовай віцэ-чэмпіёнцы Алімпіяды Аляксандры Герасімені стварыць радыёстанцыю «Спорт FM». Чыноўнікі назвалі праект «немэтазгодным». Яны лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый. Пра гэта ў праграме «Тыдзень спорту» на тэлеканале СТБ распавяла Скардзіна, паведамляе Еўрарадыё.

Яна прызналася, што такога фіналу не чакала.

«З Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня, — расказвае Надзея Скардзіна. — Нам адмовілі. У Міністэрстве інфармацыі, калі мы туды прыходзілі, гаварылі, што абавязкова трэба напісаць ліст у Адміністрацыю. І калі яны з гэтым згодныя, яны нам адкажуць. Без іх адказу нічога не можа быць».

Па словах Скардзіна, ад чыноўнікаў ёй давялося чуць розныя меркаванні, але падтрымкі праект не знайшоў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура