Праект партала
Рост
05.01.2019 / 10:04
Пакуль вы спалі, Сабаленка прабілася ў фінал турніру ў Кітаі і зарабіла $38 тысяч3

Архіўнае фота

Найлепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні.

У паўфінале, які прайшоў раніцай па беларускім часе, яна без праблем перамагла кітаянку Яфань Ван — 6:2, 6:1.

Цяпер Сабаленка (13-е месца ў сусветным рэйтынгу) згуляе ў фінале з амерыканкай Элісан Рыск (№62).

Прызавы фонд турніру ў Шэньчжэні — $750 тысяч.

Тэнісісткі, якія прайгралі ў паўфінале, зарабілі па $44 тысячы. Фіналістка атрымае $81 тысячу, а пераможца — $163 тысячы.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура