У студыі Belsat Music Live выступіла новая зорка Беларускай Оперы — Маргарыта Ляўчук.
Акрамя арый, спявачка падрыхтавала для гледачоў некалькі музычных сюрпрызаў. У шчырай размове з Міраю Шульц яна зруйнавала стэрэатыпы пра Беларускую оперу, распавяла пра мужчын і іх увагу, ды што слухае з сучаснай музыкі. А яшчэ яна, каранямі са Страдзіч пад Брэстам, праспявала песню, напісаную яе мамай памяці бабы, выселенай з памежнай паласы над Бугам.
Яна ў жывым эфіры выканала:
0:05 Glitter and Be Gay
9:00 Арыя Касі з оперы «Чужое багацце»
16:41 Песня «Над Бугам» на словы і музыку сваёй мамы, памяці яе бабулі
27:20 В темноте Макса Каржа
32:08 Historia de un Amor