Праект партала
Густ
26.12.2018 / 12:42
Трэнд сезона: міні-шалікі для шчыкалатак1

Пра новую з’яву ў модзе піша італьянскі часопіс «Lercio».

У Італіі кароткія штаны настолькі модныя і папулярныя, што нават надыход зімы не можа прымусіць моднікаў пераапрануцца ў нешта такое, што больш адпавядае сезону.

І вось самыя прасунутыя моднікі прапанавалі насіць маленькія шалікі для шчыкалатак.

У Італіі рынак хустак і шалікаў для шчыкалатак знаходзіцца на ўздыме, дызайнеры прапаноўваюць розныя мадэлі. Шалікі для шчыкалатак вырабляюцца ў многіх колерах, і няма ніякіх абмежаванняў для фантазіі. Акрамя, хіба, аднаго: адзін шалік для абедзвюх ног лепш не выкарыстоўваць — траўматычна.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура