Праект партала
Стасункі
21.12.2018 / 11:43
Палац шлюбаў: кожная чацвёртая рэгістрацыя праводзіцца па-беларуску2

Найбольшая колькасць замежнікаў рэгіструюць шлюбы ў Палацы грамадзянскіх абрадаў у Мінску. Яго кіраўніца — Юлія Кочына. Раней яна была загадчыцай сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі.

У інтэрв'ю БелТА Юлія Кочына расказала пра тэндэнцыі апошняга часу.

«Калі казаць аб нацыянальных касцюмах, то іх апранаюць рэдка — у гэтым годзе менш за 10% пар.

Але ў апошні час усё больш папулярным становіцца правядзенне цырымоніі на беларускай мове — кожная чацвёртая рэгістрацыя», — паведаміла яна.

Па яе словах, за год было зарэгістравана каля 300 шлюбаў з замежнікамі — гэта кожная чацвёртая пара.

З якіх краін у асноўным прыязджаюць жаніхі і нявесты?

«З Расіі і Украіны. Таксама мужоў і жонак у Беларусі выбіраюць жыхары Італіі, Аўстрыі, Германіі, Францыі, ЗША, дзяржаў Скандынавіі, Азіі, мусульманскіх краін (Іран, Ірак, Сірыя і іншыя). Большасць замежнікаў — мужчыны. У выпадку Украіны і Расіі гаворка ідзе пра прыкладна роўныя працэнтныя суадносіны, а калі браць далёкае замежжа і Еўропу, то ў 85-90% пар з іншай дзяржавы менавіта муж. Беларусы ж апошнім часам сталі часцей браць шлюб з дзяўчатамi з Венесуэлы», — расказала Юлія Кочына.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура