Праект партала
Навокал
19.12.2018 / 14:52
Ганну Красуліну не будуць высылаць з Беларусі4

19 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска адмяніў папярэдняе рашэнне аддзела па грамадзянству і міграцыі, згодна з якім прэс-сакратарку АГП Ганну Красуліну чакала дэпартацыя на год.

Нагадаем, яна жыла ў Беларусі, але мела расійскае грамадзянства. Красуліна была тройчы адміністратыўна пакараная (за ўдзел у апазіцыйных акцыях, а таксама за безбілетны праезд), што стала падставай для дэпартацыі.

Ганна Красуліна, якую высылаюць з краіны: Мае дзеці — беларусы. І гэта найлепшы доказ маёй беларускасці

Ганна Красуліна паведаміла «Нашай Ніве», што падавала скаргу — і суд нечакана задаволіў яе. Цяпер яна застаецца ў Беларусі. Кажа, будзе вырашаць пытанне з атрыманнем беларускага грамадзянства.

«У любым выпадку працягну супрацу з АГП — гэта мае сябры і калегі, мая каманда, кінуць якую нельга», — сказала Красуліна.

nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура