Праект партала
Рост
17.12.2018 / 09:16
Беларуская спявачка Kattie перамагла ў конкурсе X Factor у Латвіі ВІДЭА4

Беларуская спявачка Kattie выйграла ў конкурсе X Factor, які завяршыўся ў Рызе, паведамляе sb.by.

Toms Nords

У суперфінале беларуска прызнана найлепшай па выніках галасавання гледачоў. У вырашальным раўндзе пераможцы супрацьстаялі квартэт Baritoni, які заняў другое месца, і гурт Radio Trio, які стаў трэцім.

У вырашальным раўндзе беларуска абрала песню «From This Moment» Шанаі Твэйн, а да гэтага выканала песню з намінаванага на «Оскар» мюзікла «Зорка нарадзілася» (у дуэце з Аргурсам Груздзінсам).

У выніку Kattie прынесла першую ў гісторыі перамогу беларусаў у конкурсах X Factor. Яна атрымала галоўны грашовы прыз — 10 тысяч еўра і эксклюзіўны кантракт з гуказапісвальным лэйблам Sony Music.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура