@badgalriri
Амерыканская R'n'B- і поп-выканаўца Рыяна прэзентавала новую «святочную» лінію сподняй бялізны ўласнага брэнда Savage x Fenty. Рэкламная кампанія, для якой пазіравала сама спявачка, з'явілася ў яе Instagram-акаўнце.
На здымку Рыяна у аксамітным фатэлі дэманструе чорны бюстгальтар і майткі з рознакаляровымі ўстаўкамі і пояс з падвязкамі. На ёй масіўны галаўны ўбор з кветак, вузкія сонечныя акуляры, завушніцы, панчохі і чорныя лакавыя туфлі.