Праект партала
Ток
16.12.2018 / 20:51
«Ток» з Алегам Гайдукевічам: пра геяў, жанчын і Колю Лукашэнку ВІДЭА31

Сям'я Гайдукевічаў тройчы выступала ў якасці спарынг-партнёра Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Кандыдатам заўсёды быў старэйшы, Сяргей. Але наступны раз у бюлетэнях з'явіцца — вось пабачыце — малодшы, 41-гадовы Алег Гайдукевіч.

Ён не хавае сваіх палітычных амбіцый, гатовы выказвацца з любой нагоды і нават без яе. Умее казаць тое, што хоча аўдыторыя, але пры гэтым не злаваць уладу. Калі алгарытм дае збой, становіцца смешна — Гайдукевіч спачатку падтрымлівае «Пагоню», але праз тыдзень бярэ словы назад.

Гэта яго лепш за ўсё чуваць на расійскіх ток-шоу, прысвечаных Беларусі. Прычым перакрычаць былога міліцыянта сапраўды складана.

У новай праграме «Ток/Talk» з Адар'яй Гуштын Гайдукевіч-малодшы дае ацэнку апазіцыйным палітыкам і нават спрабуе тактоўна пакрытыкаваць Аляксандра Лукашэнку, разважае пра геяў у міліцыі і закон пра хатні гвалт.

А таксама расказвае заблытаную гісторыю сваёй сям'і: пры разводзе бацькоў ён застаўся з татам; маці з братам з'ехалі назаўжды ў Германію; зводная сястра, фігурантка матэрыялаў «Вікілікс», па стане здароўя пераехала ў Аўстрыю; цешча эмігравала ў ЗША, але збіраецца вяртацца ў Беларусь. 

00:30 — пра геяў у міліцыі

3:07 — пра закон супраць хатняга гвалту

6:21 — пра развод бацькоў і выбар прафесіі

11:26 — пра сямейнасць у палітыцы і дынастыю Лукашэнкаў

14:38 — пра сястру, якая жыве ў Аўстрыі, і расследаванне «Вікілікс», дзе фігуравала сям’я Гайдукевічаў

17:16 — пра знаёмства з жонкай і памылку ў сямейных адносінах

21:05 — чаканні ад наступных прэзідэнцкіх выбараў

23:39 — чым Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку

26:26 — тры памылкі Лукашэнкі як прэзідэнта

31:15 — пра Плошчу-2010, масавыя затрыманні і беларускіх палітыкаў

38:15 — дзень, калі Гайдукевіч прайграў на парламенцкіх выбарах 2016 года

39:55 — Беларусь без Лукашэнкі

42:03 — Post Scriptum: колькі каштуе гадзіннік Гайдукевіча

Глядзіце папярэднія выпускі:

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура