Праект партала
Стасункі
24.11.2018 / 09:56
Кафеін выклікае памяншэнне памеру плоду ў цяжарных11

Фото: flickr.com

Кафеін выклікае памяншэнне памеру плоду ў цяжарных, сцвярджаюць ірландскія навукоўцы. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў American Journal of Clinical Nutrition, піша лента.ру.

Спецыялісты прааналізавалі звесткі пра 941 маці і іх дзяцей. Амаль у паловы (48%) цяжарных жанчын асноўнай крыніцай кафеіну быў чай, крыху больш за трэць (38%) пілі каву.

У выніку навукоўцы ўбачылі такую карціну: ад кожных лішніх ста міліграмаў кафеіну за дзень падчас першага трыместра вага нованароджанага меншала на 72 грамы. Памяншаліся таксама рост і даўжыня акружнасці галавы. Скарачаўся тэрмін цяжарнасці.

У маці, якія спажывалі шмат кафеіну, нованароджаныя важылі на 170 грамаў менш, чым у тых, хто піў каву і гарбату ў невялікай колькасці.

Навукоўцы адзначаюць, што нават невялікая доза кафеіну ўплывае на плод.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура