Праект партала
Рост
13.11.2018 / 16:32
16 лістапада беларусак запрашаюць на Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва 

16 лістапада ў Беларусі пройдзе Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва (WED). Тэма падзеі ў гэтым годзе — жанчыны будучыні. Будзе шмат інфармацыі пра блокчэйн, крыптавалюту, лічбавую стратэгію для бізнэсу і асабісты брэнд.

У праграме мерапрыемства — выступы такіх спікерак, як PR-кансультантка Таццяна Курбат («Асабісты брэнд: пакрокавая інструкцыя»), менеджарка ў ААТ «Белаграпрамбанк», магістр эканамічных навук Таццяна Шастак («Як патрапіць у лічбавую будучыню?»), пастаянная каардынатарка ААН Іаана Казана-Вішнявецкі і інш.

З больш падрабязнай інфой можна азнаёміцца па спасылцы.

WED праходзіць пад эгідай ААН і адзначаецца ў 144 краінах.

Nina.nn.by, фота на застаўцы topspb.tv

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура