Праект партала
Навокал
13.11.2018 / 16:10
Японская бягуха зламала нагу, але дапаўзла да перадачы эстафеты ВІДЭА17

Японская бягуха прадэманстравала цвёрды характар падчас эстафеты з марафонскай дыстанцыяй, акалічнасцямі здарэння дзеліцца by.tribuna.com.

На 11-м кіламетры спартсменка зламала нагу і страціла раўнавагу. Працягваць бег яна не магла, да перадачы эстафеты заставалася пара соцень метраў. Замест таго, каб здацца і сысці з дыстанцыі, стартсменка папаўзла на карачках.

Рэжысёр трансляцыі адмовіўся ад транслявання барацьбы за першае месца, а з усіх камер даваў на экран гераічны подзвіг японкі. Нават пасля таго, як яна перадала эстафету.

Твіт з відэа імгненна стаў вірусным і за 10 гадзін сабраў 162 тысячы рэтвітаў і 340 тысяч лайкаў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура