Праект партала
Навокал
08.11.2018 / 13:05
Яшчэ двум фігурантам «справы БелТА» выстаўлены абвінавачанні. Шкода — да 12 тысяч рублёў

Фота Радыё Свабода

Рэдактару навінаў партала TUT.BY Галіне Уласік і галоўнаму рэдактару агенцтва БелаПАН 8 лістапада выстаўлены абвінавачанні на падставе так званай справе БЕЛТА. З іх таксама ўзятая падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах, піша Tut.by.

Галіна Уласік распавяла, што абвінавачанне выстаўлена на падставе ч. 2 арт. 349 КК Беларусі (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Абвінавачванні па гэтым жа артыкуле прад'яўленыя таксама Ірыне Леўшынай. Галоўнаму рэдактару БелаПАН выставілі шкоду — каля 12 тысяч рублёў.

З дакументаў вынікае, нібыта абвінавачаныя «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці здзейснілі несанкцыянаваныя доступы, што суправаджаліся парушэннем сістэма абароны да камп'ютарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме і сетцы рэспубліканскага УП «БЕЛТА», што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды».

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура