Праект партала
Тонус
06.11.2018 / 17:53
Навукоўцы: Жанчыны-жаўрукі менш рызыкуюць захварэць на рак грудзей13

Навукоўцы Брыстальскага ўніверсітэта высветлілі, што жанчыны, якія рана ўстаюць і рана кладуцца спаць, на 40-48% зніжаюць рызыку развіцця рака грудзей, чым тыя, хто позна кладзецца спаць і позна прачынаецца.

Для правядзення даследавання навукоўцы прааналізавалі генетычную інфармацыю больш чым у 400 тысяч жанчын.

Яны даследавалі галоўныя генетычныя маркеры, звязаныя са сном. Гаворка ішла, у першую чаргу, пра хранатып (совы або жаваранкі), неабходную колькасць сну і рызыку бессані.

Новыя спосабы аналізу даных дазволілі навукоўцам праверыць уплыў гэтых маркераў на развіццё рака грудзей незалежна ад уплыву іншых шкодных фактараў, такіх як алкаголь і тытунь.

Вынікі тэстаў паказалі, што са 100 жанчын-соў дзве хварэюць на рак грудзей, у той час як са 100 жаўрукоў — толькі адна.

Даследнікі таксама высветлілі, што дадатковыя гадзіны сну могуць негатыўна ўплываць на здароўе. Жанчыны, якія любяць спаць больш рэкамендаваных 7-8 гадзін, павялічваюць імавернасць развіцця рака грудзей на 20%.

BBC

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура