Праект партала
Тое-сёе
24.10.2018 / 12:21
Жонка Макея сыграе ў любоўнай меладраме галоўную ролю — хворай спявачкі18

У Мінску адбываюцца здымкі малабюджэтнай любоўнай меладрамы «Дамоклаў меч».

Сюжэт фільма наступны: у парку загараднага анкалагічнага дыспансера знаёмяцца хірург Радзівон (яго грае галоўны рэжысёр драмтэатра Беларускай арміі Ігар Фільчанкаў), які стаў пацыентам, і эстрадная спявачка Дыяна (Вера Палякова-Макей).

На доктара мае віды яшчэ і тэлевядучая Элеанора (актрыса тэатра-студыі кінаакцёра Вольга Сізова), эпатажная свецкая ільвіца. Яна таксама хворая, і дапамагчы ёй можа толькі найлепшы спецыяліст у гэтай галіне — той самы Радзівон.

«Дыяна блізкая мне як творчая асоба, спявачка. Што тычыцца цяжкіх захворванняў, пра якія распавядаецца ў фільме, вядома, для мяне гэта новы вопыт. Бог мілаваў ад такіх узрушэнняў, таму хацелася зразумець, што адчувае чалавек, які апынуўся паміж жыццём і смерцю. Лічу, што ніколі нельга адчайвацца, нават трапляючы ў такую сітуацыю. Мне здаецца, карціна павінна атрымацца пазітыўнай і светлай», — кажа Вера Палякова-Макей.

Рэжысёрамі фільма выступаюць Юрый Елхаў і Дзмітрый Зайцаў. Па іх словах, бюджэт фільма мінімальны — каля $150 тысяч.

У «Дамоклава мяча» будуць дзве версіі: паўнаметражны фільм і шасцісерыйны серыял. Плануецца, што фільм выйдзе ў пракат у канцы гэтага года.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура