Праект партала
Навокал
16.10.2018 / 11:40
Журналістку Вольгу Чайчыц затрымалі ў Курапатах

Фота з фэйсбука Вольгі Чайчыц

Журналістку Вольгу Чайчыц затрымалі ў Курапатах. Чайчыц ва ўрочышчы рабіла сюжэт пра падрыхтоўчых работах да ўстаноўкі мемарыяла. Пасля на паркоўцы да яе падышлі міліцыянты ў форме і сказалі, што яна затрыманая па артыкуле 22.9 КоАП Беларусі, піша Tut.by.

— Мяне затрымліваюць за тое, што ўчора я тут рабіла сюжэт пра Курапаты, — паспела паведаміць журналістка. Яе завезлі ў міліцыю ў Бараўляны.

Гэта не першае затрыманне Чайчыц у гэтым годзе - яе пастаянна штрафуюць за супрацоўніцтва з незарэгістраваным у Беларусі тэлеканалам «Белсат».

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура