Праект партала
Рост
09.10.2018 / 19:57
Беларуска трапіла ў спіс найлепшых прадпрымальніц з Еўропы Forbes103

Беларуска Любоў Пашкоўская, адна з акцыянерак кампаніі Verv, трапіла ў спіс «Топ-50 жанчын — тэхналагічных прадпрымальнікаў з Еўропы» Forbes.

Сістэмны аналітык Любоў Пашкоўская была кіраўніком кірунку мабільнай распрацоўкі ў беларускай фірме Viaden. У 2013 годзе яна запусціла Red Rock Apps. Заснавальніца кажа, што гадавы абарот праекта (які быў перайменаваны ў Verv) цяпер складае 30 мільёнаў даляраў.

Verv займае першае месца сярод найлепшых распрацоўшчыкаў мабільных праграм для фітнэсу ў Еўропе і ЗША і мае больш загрузак праграм, чым Fitbit або Nike.

Фітнес-праграмы Verv дапамаглі людзям страціць больш за 1,3 мільёна кілаграмаў вагі.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура