Праект партала
Навокал
08.10.2018 / 12:06
У дзіцячым парку Горкага актывісты развесілі скрываўленае жаночае адзенне ФОТАФАКТ43

Фотаздымкамі адзення ў крыві з надпісамі «традыцыйная сям'я» і «міліцыя цябе не абароніць», якія з'явіліся сёння ў парку імя Горкага, у сваім фэйсбуку падзялілася Вольга Чакулаева.

Акрамя гэтага, па парку раскідалі інфармацыйныя лістоўкі з кантактнымі дадзенымі арганізацый, якія дапамагаюць сем'ям, дзе ёсць праблемы хатняга гвалту.

Усё гэта — рэакцыя на пятнічныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт законапраекта аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Нагадаем, ён назваў яго «дурасцю, узятай з Захаду» і запэўніў, што «Беларусь будзе выступаць за свае, славянскія традыцыі». Пры гэтым расказаў, што сам выхоўваў сына Віктара рэменем.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура