Праект партала
Навокал
27.09.2018 / 15:58
У Індыі перасталі лічыць злачынствам сэкс з замужняй жанчынай3

Вярхоўны суд Індыі адмяніў крымінальную адказнасць за сэкс з замужняй жанчынай без згоды яе мужа, паведамляе BBC News.

Старшыня суда Діпака Місра назваў адпаведны артыкул Крымінальнага кодэкса Індыі архаічным і неканстытуцыйным. Ён заявіў, што здрада можа быць падставай для разводу, але не крымінальным злачынствам.

Раней за сэкс з замужняй жанчынай без згоды яе мужа ў Індыі пагражала да пяці гадоў турмы. Артыкул прадугледжваў пакаранне толькі для мужчыны, разглядаючы яго як ініцыятара здрады, нават калі жанчына пачала з ім сувязь добраахвотна. Пры гэтым жанчына не мела права прыцягнуць да адказнасці мужа ў выпадку яго здрады.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура