Праект партала
Тое-сёе
14.09.2018 / 14:01
Google Translate абвінавацілі ў сэксізме7

Бразільскія даследчыкі з Федэральнага ўніверсітэта Рыу-Грандзі-ду-Сул пад кіраўніцтвам Луіса Ламбы (Luis Lamb) выявілі, што алгарытмы сэрвісу Google Translate прадузятыя пры перакладзе сказаў з мовы без граматычнай катэгорыі роду. Пры перакладзе некалькіх тысяч сказаў з 12 такіх моў на англійскую аказалася, што тэхнічныя прафесіі значна радзей адносяць да жанчын, чым прафесіі ў сферы аховы здароўя, паведамляе N+1.

Даследчыкі заўважылі, што сказы з нявызначаным родам Google Translate перакладае па-рознаму: напрыклад, фразу «ő egy ápoló» («ён/яна медсястра/медбрат») сэрвіс пераклаў як «she is a nurse», а вось «ő egy tudós »(«ён/яна навуковец») як«he is a scientist».

Пры рабоце Google Translate навукоўцы выявілі невялікае адхіленне ў бок пэўных прафесій: напрыклад, перакладчык адносіў прадстаўнікоў тэхнічных прафесій да мужчынскага роду ў 71% выпадкаў, а да жаночага — у чатырох (у астатніх выпадках — да ніякага роду). Пры выкарыстанні прафесій са сферы аховы здароўя жаночы род з'яўляўся ў 23% выпадкаў, а мужчынскі — у 49.

Размеркаванне займеннікаў пэўнага роду (мужчынскага — ружовым, жаночага — зялёным і ніякага — блакітным) пры перакладзе сказаў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура