Праект партала
Навокал
04.09.2018 / 15:15
Жанчыну звольнілі за тое, што яна адмовілася апранаць станік на працу51

25-гадовая жыхарка Канады Крысціна Шэл апынулася ў цэнтры скандалу, што разгарэўся на глебе станіка, які жанчына адмовілася апранаць.

Крысціна працавала ў гольф-клубе горада Осуюс афіцыянткай. Усё ішло добра да моманту, калі персаналу раздалі новыя правілы дрэс-кода. Правілы абвяшчалі, што «жанчына павінна насіць пад формай альбо станік, альбо майку». А Крысціна вось ужо некалькі гадоў як адмовілася ад станікаў.

Крысціна Шэл некалькі год не носіць станікі.

Калі ж дзяўчына звярнулася да начальства з просьбай патлумачыць дзіўны пункт (у рэшце рэшт, у аналагічнай інструкцыі для мужчын пра майкі няма ні слова), ёй паведамілі, што ён уключаны ў інструкцыю «для яе ж уласнай бяспекі».

Інакш кажучы, калі дзяўчына сустрэнецца з падвыпіўшым сябрам гольф-клуба і ён заўважыць, што яна без станіка… Дзяўчына будзе ў гэтым «вінаватая сама».

Падобны адказ раззлаваў Крысціну. «У мяне ёсць смочкі, але і ў мужчыны яны ёсць», — паскардзілася Крысціна каналу CBC News.

На жаль, фемінісцкая рэакцыя Крысціны не была ацэненая кіраўніцтвам. Пасля таго, як дзяўчына заявіла, што і пад страхам заляцання не надзене станік, яе звольнілі.

Крысціна тут жа абзавялася адвакатам і падала на рэстаран гольф-клуба ў суд Канады па правах чалавека.

У дадзены момант яе запыт разглядаецца.

Nina.nn.by, фота cbc.ca

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура