Праект партала
Тое-сёе
17.08.2018 / 14:37
Рэйтынг Forbes самых высокааплатных актрыс узначаліла Скарлет Ёхансан

Часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг самых высокааплатных актрыс, і ўзначаліла яго Скарлет Ёхансан, якая зарабіла за год $40,5 млн. Яе даходы выраслі дзякуючы ролі Чорнай удавы ў фільме «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» па коміксах Marvel. 

Фота wikimedia.org

Другое месца заняла Анджэліна Джалі, якая зарабіла $28 млн, большую частку гэтай сумы склаў аванс за здымкі ў працягу фільма «Малефісент».

Трэці радок заняла Джэніфер Эністан, чый гадавы даход склаў $19,5 млн. Як адзначае Forbes, большую частку гэтай сумы актрыса зарабіла дзякуючы рэкламным кантрактам з авіякампаніяй Emirates, вытворцам пітной вады Smartwater і касметычным брэндам Aveeno.

У пяцёрку самых высокааплатных актрыс таксама патрапілі Джэніфер Лоўрэнс ($18 млн) і Рыз Уізерспун ($16 млн).

Для параўнання дадамо, што амерыканскі акцёр Джордж Клуні летась зарабіў ажно $239 млн — гэта больш, чым калі-небудзь зараблялі акцёры за год. Дасягнуць гэтага Клуні ўдалося дзякуючы продажу кампаніі па вытворчасці тэкілы, саўладальнікам якой ён быў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура