Беларуска Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне, паведамляе БЕЛТА.
Дыстанцыю ў 42,1 км яна пераадолела за 2 гадзіны 26 мін. 22 сек. Падчас бегу Мазуронак не вельмі добра сябе адчувала, прыйшлося спыняць кроў з носа, але ёй ўдалося першай перасекчы фінішную лінію.
Сярэбраную ўзнагароду заваявала францужанка Клеменс Калвін. Бронзавым прызёрам стала Ева Урабкава-Ніўлітава з Чэхіі.
Чацвёртае і пятае месцы заваявалі таксама беларускі Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова, адпаведна. Такая высокая шчыльнасць вынікаў дазволіла нашым бегуньям заваяваць і камандны кубак у марафонскім бегу.