Праект партала
Тое-сёе
10.08.2018 / 14:39
Марыя Складоўская-Кюры ўзначаліла спіс 100 жанчын, якія змянілі свет4

Марыя Складоўская-Кюры прызнана жанчынай, якая аказала самы значны ўплыў на сусветную гісторыю. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае BBC History Magazine.

wikipedia.org

Удзельнікам апытання прапанавалі спіс са 100 жанчын, складзены экспертамі ў 10 розных галінах чалавечай дзейнасці. Кожны з гэтых экспертаў павінен быў назваць па 10 жанчын, якія, на іх думку, аказалі найбольшы ўплыў на сусветную гісторыю. Такім чынам, у спіс увайшлі прадстаўніцы прыгожага полу, якія дасягнулі вышынь у палітыцы, навуцы, спорце, тэхніцы, літаратуры і інш.

Паводле апытання, са 100 жанчын, якія змянілі свет, Марыя Складоўская-Кюры па сваім уплыве займае першы радок. Адзначаецца, што яна правяла важныя даследаванні ў галіне радыеактыўнасці, а таксама стала першай, хто быў уганараваны дзвюма Нобелеўскімі прэміямі — па фізіцы і хіміі.

На другім месцы аказалася Ружа Паркс, актывістка руху за грамадзянскія правы ў ЗША. Трэцяга месца ганаравалася Эмелін Панкхерст — грамадска-палітычная дзяяча, змагарка за правы жанчын у Вялікабрытаніі. У рэйтынг таксама патрапілі «жалезная лэдзі» Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, прынцэса Дыяна, пісьменніца Джэйн Осцін, каралева Вікторыя, маці Тэрэза і інш.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура