Беларуская скрыпачка Алёна Даргель, а таксама чатыры яе калегі з іншых краін абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях дырыжора Густава Куна, паведамляе AP.
Густаў Кун. Фота: belcanto.ru.
Алёна Даргель сцвярджае, што з 1998 па 2017 гады дырыжор Густаў Кун без дазволу цалаваў, абмацваў, публічна пагражаў і прыніжаў яе і яе калег на адным з фэстаў.
Густаў Кун не прызнаў гэтыя абвінавачванні. Яго адвакат Майкл Кругер назваў такія заявы безадказнымі і дадаў, што Кун будзе абараняцца ад несправядлівых абвінавачванняў у судзе.