Праект партала
Стасункі
17.07.2018 / 17:19
У Слуцку гудзела індыйскае вяселле ФОТЫ16

У выхадныя ў слуцкім ЗАГСе пабраліся шлюбам Алена і Рахім Шанкара. Пасля вяселля Алена распавяла, як яна пазнаёміліся з мужам.

Алена і Рахім пазнаёміліся 12 гадоў таму ў Цвяры. Рахім вучыўся ў медыцынскім інстытуце, а Алена — у акадэміі МУС. 

Алена і Рахім адсвяткавалі самае незвычайнае слуцкае вяселле. Фота Андрэя Шуманскага

«З той прычыны, што я вучылася ў акадэміі МУС, мне нельга было знаёміцца з замежнымі грамадзянамі. Ды і ў галаве такой думкі не было. Потым, у 2012 годзе, калі я пайшла са службы, мы з Рахімам знайшліся ў інтэрнэце. Размаўлялі свабодна, не было ніякіх перашкод», — распавядае Алена.

Алена апісвае свайго мужа, як добрага і клапатлівага чалавека. Кажа, што ніколі не сустракала такіх мужчын, нягледзячы на тое, што вучылася ў мужчынскім калектыве.

«Мы аднолькава глядзім на свет, марым пра адно і тое ж. Для нас самае галоўнае - сям'я, клопат аб нашых бацьках, дзецях і павага адзін да аднаго», — кажа Алена.

Плануем паехаць у Індыю. Там у Рахіма бізнес — завод па вытворчасці нітак, які знаходзіцца ў 120 кіламетрах ад Гоа. У Беларусі таксама плануем стварыць сваю справу, таму што хочам жыць на дзве краіны. Я адсюль нікуды не ўцяку: тут мой дом і мае бацькі.

На вясельных сталах у асноўным былі беларускія стравы, але госці з Індыі частавалі іншых салатамі, якія прыгатавалі сваімі рукамі.

Па словах фатографа, які здымаў вяселле, Андрэя Шуманскага, гэта вяселле было падобнае на індыйскае кіно. Дзяўчаты прыгожа і пластычна жэстыкулявалі рукамі. Разам з мужчынамі яны танцавалі не толькі пад сучасную музыку, але і пад індыйскую тыпу «Джымі-Дждымі, Ача-Ача», спявалі песні.

«Кранальна было, калі Алена карміла з рукі мужа караваем. Многія плакалі ў гэты момант. Гэта было цёплае і ўтульнае вяселле, — распавядае Андрэй Шуманскі. — Да канца вяселля моўнага бар'ера не адчувалася. Да гэтага з перакладам дапамагала дзяўчына-перакладчык».

Вікторыя Капская, «Інфа-Кур'ёр»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура